Экскурсія ў Навагрудак

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У сувязі са святкаваннем 975-годдзя горада Навагрудка, 75-годдзя стварэння Гродзенскай вобласці і ў межах удзелу ў раённым турысцка-экскурсійным конкурсе “Да суседзяў” вучні Дварэцкай сярэдняй школы (члены аб’яднанняў па інтарэсах “Юныя турысты”) прынялі ўдзел у экскурсіі ў Навагрудак.

Яны наведалі Навагрудскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, музей Адама Міцкевіча, руіны Навагрудскага замку, помнік воінам-інтэрнацыяналістам, Курган А. Міцкевіча, Свята-Мікалаеўскі кафедральны сабор.

Вера ПАПЯНЮК,
педагог дадатковай адукацыі



Теги: