Натарыусы Дзятлаўскага раёна пракансультуюць бясплатна

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

1 ліпеня 2022 года ў сувязі з удзелам у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі па бясплатным прававым кансультаванни, прымеркаванай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, натарыусы натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна будуць кансультаваць бясплатна.

На працягу працоўнага дня, у адпаведнасці з графікам работы натарыяльнай канторы, усе жадаючыя змогуць атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць і ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку якія датычацца афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай і іншай маёмасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў.

Звяртаем увагу, што атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна будзе як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонах: 8-01563-3-27-17 і 8-01563-3-26-83.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga