У Дзятлаве прайшло чарговае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”.
У раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі педагог установы Алена Турчэнік правяла майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў для выхаванцаў аздараўленчага летніка “Вектар”. Разам з настаўнікам дзеці рабілі ляльку-падарожніцу. Лічыцца, што гэты маленькі талісман абараняе чалавека на шляху. Невялікі мяшочак са жменяй зямлі з родных краёў, які лялька трымае ў руках, надае ўладальніку амулета сілы ў цяжкай дарозе. Таксама ў “чароўны” вузельчык дабаўляюць зерне або хлебныя сухарыкі, каб падарожнік ніколі не галадаў.
Юныя ўдзельнікі майстар-класа падзяліліся сваімі ўражаннямі.
Маргарыта Конан:
– Люблю майстраваць што-небудзь сваімі рукамі. Зрабіла ляльку вельмі хутка, бо наведваю гурток па рукадзеллі. Падару абярэг тату. Хачу, каб ён заўсёды браў “падарожніцу” з сабой і быў пад яе абаронай.
Маргарыта Варанко:
– Было вельмі цікава. Старалася ўсё рабіць акуратна. Лялька атрымалася прыгожай. Яна невялікая і змесціцца ў маю сумку. Класна, што цяпер у мяне будзе асабісты талісман, зроблены сваімі рукамі.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga