Сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі Дзятлаўскага ўчастка паштовай сувязі, ветэраны працы.
Сярод іх — былая работніца паштовага аддзялення «Хвінявічы» Раіса Іванаўна Шалесная. Ва ўпрыгожанай зале аддзялення паштовай сувязі «Дзятлава-1» яе сустрэла начальнік участка Наталля Мікалаеўна Цітова. Яна выказала ветэрану працы пажаданні з прафесійным святам.
Віншаванні з нагоды ўрачыстасці атрымалі і сённяшнія пацаўнікі і пенсіянеры.
Работнікі ўчастка паштовай сувязі да свята адзначаны прэміямі.
Ветліва і ўважліва абслугоўваюць наведвальнікаў спецыяліст паштовай сувязі Наталля Пасюк, аператар АПС «Дзятлава-1» Таццяна Юркевіч.
Святочнага настрою ўсім працаўнікам пошты!