Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь дэталізавала парадак рэалізацыі леса -і піламатэрыялаў фізічным асобам па-за біржавымі таргамі.
Адпаведнае палажэнне распрацавана ведамствам у мэтах падтрымкі шырокіх слаёў насельніцтва на фоне сусветнага росту цэн на дадзеныя віды прадукцыі.
Дакумент надзяляе лясгасы дадатковымі магчымасцямі па водпуску леса -і піламатэрыялаў насельніцтву па цэнах арганізацый-вытворцаў (гэта значыць без прывязкі да біржавых катыровак).
Так, каб набыць лесаматэрыялы па больш даступных цэнах, грамадзяне цяпер могуць скарыстацца адным з трох спосабаў.
- Атрымаць рашэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. Дакумент павінен пацвярджаць вылучэнне з фонду аблвыканкама адпаведнага аб’ёму дзелавой драўніны.
Для гэтага грамадзяніну неабходна:
– звярнуцца з заявай у Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт. Звяртаем увагу, што для фарміравання заяўкі на наступны год гэта неабходна зрабіць да 1 чэрвеня года, папярэдняга году выдачы драўніны;
– па выніках разгляду заявы камісіяй грамадзяніну выдаецца дакумент (рашэнне або яго копія, апавяшчэнне, распараджэнне), які пацвярджае факт выдзялення драўніны на пні дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Дзятлаўскі лясгас” з наступнай перадачай у нарыхтаваным выглядзе дзелавой драўніны фізічнай асобе. У абавязковым парадку ў дакуменце павінна быць указана поўнае прозвішча, імя, пашпартныя даныя (серыя і нумар пашпарта), а таксама аб’ём і парода вылучаемай драўніны;
– з дадзеным дакументам грамадзянін звяртаецца ў Дзятлаўскі лясгас (дадатковыя дакументы не патрабуюцца);
– Дзятлаўскі лясгас аператыўна разглядае заяву і вылучае драўніну з фонду аблвыканкама.
- Падаць у лясгас рашэнне аб выдзяленні зямельнага ўчастка і (або) праектна-каштарысную дакументацыю на будаўніцтва. Водпуск лесаматэрыялаў у такім выпадку будзе ажыццяўляцца на падставе даных, указаных у дакументах.
- Звярнуцца ў лясгас з заявай аб намеры набыць лесаматэрыялы з указаннем аб’ёмаў неабходнай прадукцыі, мэты яе набыцця, адраса месцазнаходжання аб’екта нерухомай маёмасці, для бягучага рамонту якога патрабуюцца набываемыя лесаматэрыялы. У дадзеным выпадку лясгасы будуць запытваць інфармацыю ў сельскіх выканаўчых камітэтаў па месцы знаходжання аб’екта нерухомай маёмасці. У выпадку пацверджання, грамадзяніну можа быць выдзелена да 10 кубаметраў лесаматэрыялаў па цэнах арганізацый-вытворцаў.
Таксама палажэнне дае лясгасам права рэалізоўваць грамадзянам пілапрадукцыю па цэнах прадпрыемства-вытворцы. Для гэтага фізічнай асобе неабходна звярнуцца з заявай у Дзятлаўскі лясгас. Пры гэтым дадатковых узгадненняў з сельскімі выканаўчымі камітэтамі не патрабуецца. Калі грамадзяніну патрабуецца большая колькасць піламатэрыялаў, ён, як і ў выпадку з лесаматэрыяламі, абавязаны прадаставіць у лясгас рашэнне мясцовага выканаўчага камітэта аб выдзяленні ўчастка і праектна-каштарысную дакументацыю.
Важна таксама адзначыць, што Дзятлаўскі лясгас будзе весці ўлік лесаматэрыялаў, якія рэалізуюцца фізічным асобам па-за біржавымі таргамі, у тым ліку і па адрасе месцазнаходжання аб’екта нерухомай маёмасці. Гэта дазволіць выключыць карупцыйны састаў і спробы набыць некалькі разоў прадукцыю па нярыначных цэнах жыхарам аднаго домаўладання.
Калі ў адным жылым будынку пражываюць адразу некалькі сем’яў, леса — і піламатэрыялы на правядзенне рамонтных работ (замена даху, ганка і іншае) будуць рэалізоўвацца юрыдычнай асобе, абслугоўваючай дадзены жылы дом.
Адзначым, што дадзены парадак рэалізацыі леса — і піламатэрыялаў фізічным асобам па-за біржавымі таргамі дзейнічае выключна ў дзяржаўных лясгасах і не распаўсюджваецца на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці, якія самастойна прымаюць рашэнне аб кошце прадукцыі.
Рэалізацыя драўніны на корані юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на ўнутраным рынку
Рэалізацыя драўніны на ўнутраным рынку ажыццяўляецца на біржавых таргах ААТ “Беларуская ўніверсальная таварная біржа” на роўных умовах для ўсіх пакупнікоў.
Біржавыя таргі драўнінай у нарыхтаваным выглядзе на ўнутраным рынку праводзяцца штотыдзень. Больш падрабязную інфармацыю аб біржавых таргах можна даведацца на інфармацыйным сайце ААТ “Беларуская ўніверсальная таварная біржа” https://www.butb.by/by/.
Па грамадзянска-прававых дагаворах рэалізацыя дзелавой драўніны ажыццяўляецца ў выпадках, указаных у главе 3 правілаў рэалізацыі.
Драўніна на пні рэалізуецца па-за біржавымі таргамі:
– юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці, для ўласнай вытворчасці і (або) спажывання, а таксама суб’ектам малога прадпрымальніцтва незалежна ад месца знаходжання (жыхарства), якія ажыццяўляюць перапрацоўку і пастаўку прадукцыі з драўніны на экспарт;
– юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам пры ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, уборцы захламленасці лесу, пашкоджаных лясных насаджэнняў для нарыхтоўкі з наступным выкарыстаннем для ўласнай вытворчасці і (або) спажывання або рэалізацыі ў нарыхтаваным выглядзе, а таксама пры правядзенні іншых высечак для нарыхтоўкі дроў;
– іншым асобам у адпаведнасці з пунктам 8 правілаў рэалізацыі.
Улік патрэбаў юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў на вышэй названыя мэты ажыццяўляецца па іх заявах на чарговы год, што накіроўваюцца да 1 чэрвеня года, папярэдняга году рэалізацыі такой драўніны, у Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт (па месцы знаходжання юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў).
Рэалізацыя лесаматэрыялаў юрыдычным асобам для ўласнай вытворчасці і (або) спажывання можа адбывацца выключна з дапамогай біржавога гандлю згодна з правіламі рэалізацыі.
Калі вам патрабуецца драўніна для вышэйзгаданых мэтаў, просім накіраваць заявы ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзятлаўскі лясгас”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga