Прызавое месца ў юнай дзятлаўчанкі

Важнае Спорт і турызм

На Гродзеншчыне ў парку актыўнага адпачынку “Каробчыцкі Алімп” прайшоў адкрыты абласны Кубак па лёгкаатлетычным кросе, у якім прыняла ўдзел і каманда Дзятлаўскага раёна.

Па выніках бегу на дыстанцыі 1000 м на “бронзавую” прыступку п’едэстала паднялася Арына Ганчар, навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Дзяўчынка прыйшла да фінішу за 3 хвіліны і 52 секунды. Віншуем дзятлаўскую лёгкаатлетку з прызавым месцам!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота ўдзельнікаў спаборніцтваў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga