На карысць прыродзе і здароўю

Важнае Грамадства

На Дзятлаўшчыне ў рамках раённага суботніка ва ўрочышчы Ляхавіцы прадстаўнікі прафсаюзнага актыву высадзілі саджанцы елак.

У пасадцы лесу прынялі ўдзел прафсаюзны лідар раёна Валерый Макарчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, а таксама члены розных пярвічак горада Дзятлава.

Як працавалі на лесааднаўленні, расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык:

– Разам з работнікамі лясгаса высадзілі некалькі радоў маленькіх дрэўцаў. Стараемся часцей прымаць удзел у такіх мерапрыемствах. Заўсёды працуем адным згуртаваным калектывам. Важна разумець, што кожны, нават невялікі ўзлесак саджанцаў папаўняе лясны фонд маладымі дрэвамі, якія праз некаторы час будуць ачышчаць паветра і спрыяльна ўплываць на экалогію. У сваю чаргу, на пасадцы лесу ёсць магчымасць пагутарыць з іншымі прадстаўнікамі прафсаюзнага актыву ў нефармальнай абстаноўцы, асвоіць новыя навыкі, пабываць сам-насам з прыродай і правесці час з карысцю для здароўя.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga