Святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці з удзелам кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, жыхароў.
З гэтай нагоды ў фае ўстановы дзейнічалі тэматычныя выставы Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і раённай бібліятэкі, якія нагадвалі наведвальнікам свята, наколькі цесныя і непарыўныя сувязі ў нашых народаў, бо карані многіх вядомых у Расіі навукоўцаў, літаратараў, палітычных дзеячаў звязаны з Беларуссю і, наадварот, шмат ураджэнцаў Расіі жывуць, працуюць памнажаюць свае дасягненні ў Беларусі.
У календары нямала цудоўных святочных дат, а на пачатку красавіка, да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, на нашай зямлі па добрай традыцыі гучаць цёплыя словы, вясёлыя песні, прыгожыя вершы. І на гэты раз іх дарылі жыхарам Дзятлаўшчыны работнікі культуры і самадзейныя артысты раёна, сярод якіх былі Генадзь Суравец, Марына Варган, Сяргей Малышчык, Тамара Ступак, Таццяна Шостка, Чэслаў Свіб, народны хор ветэранаў “Ветэраны ў страі” і многія іншыя.
За свята і добры настрой гледачы шчыра дзякавалі ім дружнымі апладысментамі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga