28 сакавіка на Дзятлаўшчыне, згодна з рашэннем райвыканкама, стартуе месячнік па санітарнай ачыстцы, уборцы, азеляненні горада і населеных пунктаў раёна.
На працягу месяца ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы, сельскія выканаўчыя камітэты, грамадскія аб’яднанні, насельніцтва будуць заняты санітарнай уборкай і добраўпарадкаваннем сваіх двароў, вытворчых баз, тэрыторый могілак, мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў, а таксама пляцовак, прылеглых да жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, установаў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, культуры і аховы здароўя, ліквідацыяй несанкцыянаваных звалак бытавога смецця.
Месячнік па навядзенні парадку на зямлі працягнецца да 29 красавіка.
Гэта добрая нагода і выдатны спосаб праявіць наша жаданне жыць у прыгожым свеце, усім разам папрацаваць дзеля нашай малой радзімы, бо, пагадзіцеся, парадак павінен быць
як у чалавеку, так і вакол яго. Не заставайцеся ўбаку, шаноўныя жыхары Дзятлаўшчыны!
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga