21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па беларускай мове прапануем прыняць удзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.
Тэма дыктанта – Год гістарычнай памяці і 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Удзел у дыктанце – дабраахвотны.
Удзельнікі – педагагічныя работнікі, бацькі вучняў і дарослае насельніцтва.
Перыяд для напісання дыктанта – 11.00 — 15.00, пасля напісання арганізуецца самаправерка па ўзоры.
Тэкст і бланкі для напісання можна спампаваць на сайце галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” 21.02.2022 з 10.30.
Звяртаем ўвагу, што арганізатарамі мерапрыемства ў 2022 годзе таксама прапануецца дыстанцыйнае далучэнне да напісання дыктанта: для гэтага на сайце Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі будзе размешчаны відэаролік з прафесійным прачытаннем дыктанта.
У дзяржаўнай установе адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” дыктант праводзіца 21.02.2022 у 11.00, жадаючых запрашаем далучыцца.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga