Дзень беларускай мовы ў летніку

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У рамках Дня беларускай мовы ў профільным аздараўленчым лагеры «УмКа» Гезгалаўскай сярэдняй школы былі праведзены шэраг мерапрыемстваў, мэтай якіх стала выхаванне ў маладога пакалення паважлівага стаўлення да роднай культуры, папулярызацыі беларускай мовы.

У час гульні-падарожжа «Беларусь мая сiнявокая» хлопцы i дзяучаты змаглі праверыць свае веды аб нашай радзіме, а таксама даведацца пра новыя факты аб Ресублiцы Беларусь. Дзецям было цікава даведацца значэнні новых для іх беларускіх слоў у час лінгва-тура «Плот цiкавых беларускiх слоў».

Арт-гульня «Што я ведаю пра Беларусь?» прыцягнула ўвагу як выхаванцаў летніка, так і іх выхавальнікаў, якія з энтузіязмам далучыліся да выканання арт-заданняў. Студыя фотабутафорый «Беларусачка» парадавала ўсіх новым элементам удалых і незвычайных фатаграфій.

А ўвечары дзяцей чакала этнадыскатэка «Беларуская феерыя», на якой прагучалі музычныя кампазіцыі вядомых беларускіх выканаўцаў.

Н. Лiцкевiч  



Теги: