Літаральна за дзве з паловай гадзіны да бою курантаў на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве пачалася традыцыйная святочная праграма гулянняў з сімвалічнай назвай “На парозе Новы год”.
Сустрэць яго з гумарам і жартамі дзятлаўчан і гасцей горада запрасілі работнікі культуры.
Нягледзячы на праліўны дождж і зусім не зімовае надвор’е, тыя, хто не збірўся сумаваць і маркоціцца, адгукнуліся на заклік. Каб павялічыць кампанію, удзельнікі вырашылі паклікаць на свята сімвал 2022 года, праўда, замест Тыгра да іх прыйшоў Алень, патлумачыўшы, што ў грознага звера на гэты вечар якраз прыпаў выхадны. Паколькі праграма свята была жартоўнай, выканаць ролю сімвала года на некалькі гадзін хацелі даверылі Аленю. Аднак Тыгр усё ж такі ўзышоў на сцэну з цэлым куфарам падарункаў для бяспройгрышнай латарэі. Не падвёў святкуючых і Дзед Мароз, які з’явіўся своечасова.
Разам з галоўнымі навагоднімі героямі на ўрачыстасці падвялі вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і прыватных падворкаў. Грашовыя прызы і дыпломы пераможцам уручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.
Сярод арганізацый раёна самае прыгожае і арыгінальнае ўбранства было ў Новаяльнянскай сярэдняй школы, якая заваявала першае пераможнае месца, на другой пазіцыі – Дзятлаўскі раён электрычных сетак, на трэцяй – КСУП “Хвінявічы”.
Пастараліся стварыць навагодні настрой на сваіх падворках і дзятлаўчане. Найлепш гэта атрымалася ў пераможцы конкурсу Жанны Кавальчук, другое месца прысуджана Юліі Цярэшка, трэцяе – Віктару Удоту.
Шмат станоўчых эмоцый і рэчы-сюрпрызы ўдзельнікам свята падарыла бяспройгрышная навагодняя латарэя, галоўны выйгрыш якой – печка “POLARIS” – дастаўся Станіславу Вянску.
На працягу святочных гулянняў сваімі выступленнямі і песнямі выдатны навагодні настрой прысутным дарылі артысты Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Чэслаў Свіб.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga