Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама правяло прафарыентацыйную акцыю “Дзень з прадпрыемствам”.
У рамках яе навучэнцы 7 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Супрацоўнікі ведамства падрабязна расказалі дзецям аб сваёй прафесіі, установах адукацыі і факультэтах, дзе яе можна набыць, параілі, на якія школьныя прадметы (фізіку, матэматыку, фізкультуру) ужо цяпер трэба зрабіць ухіл для будучага паспяховага паступлення. Узгадалі і пра плюсы навучання ва ўстановах МНС, а гэта бясплатнае трохразовае харчаванне, пражыванне ў інтэрнаце, абмундзіраванне і высокая стыпендыя. А галоўнае, што ёсць магчымасць паступлення на некаторыя спецыяльнасці і ў дзяўчат.
Ірына БАРАВІК,
галоўны спецыяліст аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga