Межы не зменяцца

Да ведама грамадзян

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь”, для высвятлення меркавання грамадзян пры рашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Войневіцкім сельскім выканаўчым камітэтам 3 лістапада 2021 года ў раённай газете “Перамога” і на яе афіцыйным сайце ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт было размешчана паведамленне па ўстанаўленні межаў Войневіцкага сельсавета.

Грамадзянам прапаноўвалася на працягу аднаго месяца выказаць свае меркаванне па пытаннях устанаўлення межаў Войневіцкага сельсавета. На працягу месяца з даты размяшчэння ў раённай газеце і ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт ва ўпраўленне землеўпарадкавання Войневіцкага сельвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.

Такім чынам, неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па ўстанаўленні межаў Войневіцкага сельсавета адсутнічае.

Старшыня Войневіцкага сельвыканкама І. А. Свіб