1 кастрычніка ў Беларусі ўшаноўваюць людзей, поўных жыццёвага вопыту і мудрасці, захавальнікаў сямейнага ачага, на якіх трымаецца кожная сям’я, – людзей залатога ўзросту, дарагіх кожнаму сэрцу бабуляў і дзядуляў.
Напярэдадні Міжнароднага дня пажылога чалавека супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі арганізавалі святочны вечар – “Сустрэчу пакаленняў”. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Нам гады не бяда” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і чытачы бібліятэкі шаноўнага ўзросту. Яны з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах, якія для іх падрыхтавалі бібліятэкары. У гэты дзень былі шчырыя словы віншаванняў, кветкі і каляровыя паштоўкі. Паэтычныя і музычныя віншаванні падарылі сталым людзям зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі. Сустрэча пакаленняў выдалася цёплай і шчырай.
Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga