Сустрэча пакаленняў

Важнае Грамадства Свежыя навіны

1 кастрычніка ў Беларусі  ўшаноўваюць людзей, поўных  жыццёвага вопыту і мудрасці, захавальнікаў сямейнага ачага, на  якіх трымаецца кожная сям’я, – людзей  залатога  ўзросту, дарагіх кожнаму сэрцу бабуляў і дзядуляў.

Напярэдадні  Міжнароднага дня пажылога чалавека супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  арганізавалі  святочны  вечар – “Сустрэчу  пакаленняў”. На мерапрыемства  былі запрошаны  ўдзельнікі  аматарскага аб’яднання “Нам гады не бяда” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і чытачы  бібліятэкі  шаноўнага ўзросту. Яны з задавальненнем прымалі  ўдзел у гульнях і конкурсах, якія для іх падрыхтавалі  бібліятэкары. У гэты  дзень былі шчырыя словы віншаванняў, кветкі і каляровыя паштоўкі. Паэтычныя і музычныя віншаванні падарылі сталым людзям зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі. Сустрэча пакаленняў выдалася цёплай і шчырай.

Марына  ЛАПУШКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай  бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga