Дзень без аўтамабіля. Чаму гэта важна?

Важнае Грамадства

Штогод 22 верасня ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца міжнародная акцыя – “Дзень без аўтамабіля”.

Больш за 80 % забруджвання атмасферы прыпадае на долю аўтатранспарту.

Адным з найважнейшых фактараў зніжэння выкідаў аўтамабіляў з’яўляецца наяўнасць і даступнасць аб’ектаў абслугоўвання і ліквідацыі няспраўнасцяў з надзейным дыягнастычным абсталяваннем і кваліфікаваным тэхнічным персаналам.

У гэты дзень аўтамабілістам прапануюць:

– адрэгуляваць рухавік сваёй машыны (гэта можа паменшыць шкодныя выкіды на 10 %);

– глушыць матор на прыпынках;

– зменшыць перашкоду для руху грамадскага транспарту;

– адмовіцца ад кароткіх паездак.

Дзятлаўская раённая інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэкамендуе жыхарам горада Дзятлава і раёна пакінуць сваю машыну на стаянцы. Прагуляйцеся пешшу, перасядзьце на веласіпед і паглядзіце на прыгажосць свайго горада не з акна аўтамабіля.

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай райінспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga