Траўмы вачэй, на жаль, не рэдкасць і могуць быць як невялікімі (пясчынка ў воку, лёгкі ўдар рукой або выпадковым кавалачкам цвёрдага прадмета), так і значна больш сур’ёзнымі (удары мячом або пробкай, раненні асколкам шкла, апёкі хімічнымі рэчывамі).
Аб мерах прафілактыкі расказала афтальмолаг Дзятлаўскай ЦРБ Валянціна Драздова:
– Паспешлівасць і нядбайнасць у працы часта прыводзяць да траўмаў вачэй. Менавіта ў час работы з дробнымі дэталямі, асабліва тымі, ад якіх могуць адляцець аскепкі, варта апранаць ахоўныя акуляры.
Захоўваць прадметы таксама варта правільна: трымайце небяспечныя і вострыя рэчы ў закрытых скрынях, надзейна ўпакоўвайце іх пры транспарціроўцы. Прыбірайце інвентар пасля працы ў садзе ці на агародзе, не забывайце рыдлёўкі, граблі і вілы ў выпадковых месцах.
Хімічныя рэчывы варта трымаць у закрытых шафах. Выконвайце меры засцярогі, напісаныя на этыкетках. Тое ж самае тычыцца лекаў і, у прыватнасці, кропель для вачэй.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga