Як паведамілі сродкі масавай інфармацыі, на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект, скіраваны на абарону суверэнітэту і канстытуцыйнага строю Рэспублікі Беларусь.
Што гэта за нарматыўны акт, тлумачэнні раённай газеце “Перамога” даў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56 Уладзімір Сіняк.
– 17 чэрвеня 2021 года на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў быў разгледжаны ў першым чытанні законапраект “Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага строю”. Прыняцце закона абумоўлена неабходнасцю прававога рэгулявання дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, іх адказных асобаў ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча, у тым ліку з улікам прававыкарыстальнай практыкі, з мэтай стварэння дадатковых умоваў для папярэджання і нейтралізацыі рызыкаў, выклікаў і пагрозаў нацыянальнай бяспекі, у тым ліку з улікам нарматыўных прадпісанняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 мая 2021 года № 2 “Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага строю” і павышэнні ролі Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь, падтрымання грамадзянскага міру і згоды ў нашай краіне.
Я лічу, што дадзены законапраект своечасовы і неабходны, бо падзеі 2020 года паказалі неабходнасць перагляду нашага заканадаўства ў частцы надзялення дзяржаўных органаў паўнамоцтвамі па прыняцці рашэнняў у задзейнічанні і выкарыстанні сіл і сродкаў для абароны канстытуцыйнага строю і суверэнітэту нашай дзяржавы. І цяпер, як у 2020 годзе, на Рэспубліку Беларусь ідзе беспрэцэдэнтная атака. Як адзначыў Прэзідэнт нашай краіны, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, цяпер супраць Рэспублікі Беларусь ідзе гібрыдная вайна. Мы – палігон, пляцоўка для рыўка на ўсход, і трэба рабіць усё, каб захаваць мір і не перайсці да “гарачай” вайны.
Законапраект “Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага строю” скіраваны на захаванне міру і абарону нашай краіны.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga