Прыватны сектар горада Дзятлава забяспечаны кантэйнерамі (чырвонага і шэрага колеру) для раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў.
Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна растлумачылі гаспадарам домаўладанняў правілы і раздалі памяткі па сартаванні смецця.
У красавіку і маі ў трэці панядзелак месяца быў праведзены збор другасных матэрыяльных рэсурсаў з чырвоных кантэйнераў.
Як паказала практыка, не ўсе зразумелі сутнасць паасобнага збору смецця. У сувязі з гэтым, просім больш уважліва аднесціся да сартавання хатніх бытавых адходаў па кантэйнерах згодна з пералікам публікуемага спісу:
Прымаецца:
– Макулатура: гафрыраваны і ўпаковачны кардон; выкарыстаная папера для друку, малявання; кнігі, часопісы, брашуры, рэкламныя праспекты, каталогі, блакноты, сшыткі, запісныя кніжкі і плакаты; незабруджаныя папяровыя ўпакоўкі з-пад круп і солі.
– Шкло: шкляныя бутэлькі; слоікі; бой шкляных бутэлек і слоікаў; незабруджаная тара ад медыцынскіх прэпаратаў (бясколерныя або карычневага колеру).
– Пластык: пластыкавыя бутэлькі (ад вады, напояў, бясколерныя бутэлькі ад малочных прадуктаў); незабруджаныя поліэтыленавыя пакеты і плёнка; каністры; незабруджаныя ёмістасці ад бытавой хіміі; поліпрапіленавыя мяшкі.
Не прымаецца:
– забруджаны алеем або ежай кардон і папера;
– папяровая і кардонная ўпакоўка ад бакалеі;
– шыба;
– плёнка ад упакоўкі сыроў;
– упакоўка ад макаронных, хлебабулачных вырабаў, круп, чыпсаў, сухарыкаў і інш.;
– аўтамабільны пластык;
– пластыкавыя ёмістасці ад дэкаратыўнай касметыкі.
Паважаныя жыхары горада Дзятлава!
Пры выяўленні ў кантэйнерах чырвонага колеру адходаў, якія не ўваходзяць у спіс пералічаных, такое смецце вывозіцца не будзе.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga