“Пераможцы” арганізавалі працоўны дэсант

Важнае Грамадства

13 красавіка калектыў рэдакцыі газеты “Перамога” далучыўся да акцыі па навядзенні парадку на зямлі і прыбраў прылеглую да адміністрацыйнага будынка рэдакцыі тэрыторыю.

Журналісты раёнкі памянялі звыклыя для іх фотаапараты і дыктафоны на граблі, і дружна ўзяліся за работу. З участка, дзякуючы працоўнаму дэсанту, вельмі хутка зніклі смецце, леташняя лістота і сухая трава. А мужчыны рэдакцыі спорна загрузілі ўсё гэта на прычэп трактара ЖКГ.

Цяпер падворак рэдакцыі будзе радаваць чысцінёй не толькі журналістаў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga