Шмат часу прайшло з той пары, калі скончылася вайна ў Афганістане.
Праз цяжкія выпрабаванні прайшлі тысячы салдат і афіцэраў. З Дзятлаўскага раёна выконваць інтэрнацыянальны абавязак было адпраўлена больш за сто чалавек. Сярод іх – наш зямляк, ураджэнец вёскі Малая Палонка Валерый Івашка.
Жыве Валерый Станіслававіч у гарадскім пасёлку Наваельня. Усё жыццё гэтага чалавека звязана з тэхнікай. Пасля заканчэнняшколы Валерый Івашка паступіў вучыцца ў Казлоўшчынскае вучылішча на спецыяльнасць “вадзіцель-аўтаслесар”, а ў 1988 годзе быў прызваны на службу ва Узброеныя Сілы. У тыя часыдаводзілася служыць далёка ад дома, і Валерыя накіравалі ў далёкі Узбекістан. Курс маладога байца праходзіў недалёка ад горада Тэрміз, пасля пяці месяцаў “вучэбкі” лёс закінуў яго ў Афганістан. Валерый Івашка служыў у мотастралковым батальёне вадзіцелем БТР-80. Служба праходзіла ў ваколіцах горада Кабула. Толькі вера, мужнасць і смеласць дапамаглі маладому хлопцу вынесці тыя жахі, якія выпалі на яго долю.
Батальён, у якім служыў Валерый Станіслававіч, быў выведзены з Афганістана 13 лютага 1989 года, але тэрмін службы яшчэ не скончыўся,таму ён зноў працягнуў службу ва Узбекістане, цяпер ужо ў пасёлку Учкезу. За выкананне свайго воінскага абавязку Валерый Івашка ўзнагароджаны медалём “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”.
Пасля вайсковай службы Валерый Станіслававіч вярнуўся на радзіму, дзе яго чакалі бацькі і сястра. Ажаніўся, мае дваіх дзяцей.Спачатку ўладкаваўся на працу ў мясцовы калгас імя К. Заслонава вадзіцелем, потым – на Дварэцкільнозавод. Пазней, у 1995 годзе Валерыю Івашку прапанавалі стаць ратаўніком на пажарным аварыйна-выратавальным пасту гарадскога пасёлка Наваельня. Працапрыйшлася яму па душы.Службе ў органах і падраздзяленнях па надзвычайныхсітуацыяхВалерыйСтаніслававіч прысвяціў больш за дваццаць гадоў.Зараз ён на заслужаным адпачынку, але поўнага энергіі Валерыя Івашку складана назваць “пенсіянерам”, ды ён і не сядзіць дома, а прадаўжае сваю працоўную дзейнасць. Цяпер Валерый Станіслававіч – вадзіцель пажарнага аўтамабіля Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў.Калі выпадае свабодная хвіліна, любіць пабыць у цішы, на прыродзе.
Хутка бяжыць час. Боль ад перажытага слабее, але ўсё зноў паўстае перад вачамі падчас сустрэч з воінамі-інтэрнацыяналістамі.Кожны год яны збіраюцца на мітынг каля помніка, які размешчаны ў Дзятлаве, каб ушанаваць памяць сяброў і землякоў Юрыя Бяляткі, Аляксандра Шылава, Дзмітрыя Лазовіка.Для маладых байцоў яны прыклад стойкасці і самаадданага служэння Айчыне.
Марта МІЛАШ,
старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС