Сёлетнія Калядкі ў Гезгалаўскім садку былі насычаны атмасферай казкі, весялосці і радасці. Калядоўшчыкі, выхаванцы і выхавальнікі рознаўзроставай групы №3 наведалі кожную групу.
Праз вершы і песні дзеці натхнённа віншавалі ўсіх са святамі, жадалі ўсім здароўя, дабра і радасці.
У музычнай зале, аформленай у выглядзе беларускай хаты, калядоўшчыкаў гасцінна сустракалі гаспадары Лявон і Лявоніха. Яны з задавальненнем вадзілі з калядоўшчыкамі карагоды, спявалі калядныя песні.
Алена Лукіянец,
намеснік загадчыка Гезгалаўскага ясляў-сада