Моладзь Дзятлаўшчыны – на “Сельскай эстафеце” ў Мастах

Свежыя навіны Спорт і турызм

Гэта адно з неад’емных культурна-спартыўных мерапрыемстваў абласных “Дажынак”, якое ладзіцца Гродзенскім абласным камітэтам ГА “БРСМ” пры падтрымцы Мастоўскага райвыканкама.

Наш раён прадставілі маладыя работнікі сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, члены пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” нашага раёна. Канкурсантам належала прайсці жартоўныя, але зусім няпростыя выпрабаванні, якіх у праграме было аж чатырнаццаць. Удзельнікі спаборнічалі ў хуткаснай пераносцы вёдраў з вадой, качаноў капусты, чыгуноў, перакатванні цюкоў саломы, паказвалі музычны густ, зверскі апетыт, тэатральныя здольнасці, гулялі ў “аграрны баскетбол” і боўлінг.

Дзятлаўчане прадэманстравалі спрыт, камандны дух, зладжанасць і вытрымку, паказаўшы высокі вынік.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga