Маё здароўе у маіх руках

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Штогод у Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе з мэтай павышэння ў вучняў свядомасці аб праблемах, звязаных з ВІЧ-інфекцыяй і СНІдам, а таксама з мэтай фарміравання навыкаў, каштоўнасці здаровага ладу жыцця праводзіцца тыдзень, прымеркаваны да Сусветняга дня барацьбы з ВІЧ/СНІДам.

У гэтым навучальным годзе ён праходзіць пад назвай “Маё здароўе ў маіх руках”.

На працягу тыдня навучэнцы прымаюць удзел у класных выхаваўчых мерапрыемствах: “Падарожжа ў краіну Здароўя”, “Гэта небяспечная хвароба СНІД”, “Пра ВІЧ. Пра СНІД. Сур’ёзна”, “Скажам ВІЧ/СНІДу “НЕ!”, “Мы за прафілактыку. Мы супраць ВІЧ”. Для навучэнцаў старэйшых класаў сумесна з фельчарам ФАПа аграгарадка Раклевічы пройдзе класная гадзіна па тэме “Прафілатыка ВІЧ-інфекцыі”.

Для бацькоў класныя кіраўнікі распрацавана памятка “Як, калі і што неабходна гаварыць дзецям пра ВІЧ/СНІД?”, размешчаная пасродкам месенджара Viber у бацькоўскіх чатах 5-9 класаў.

З 1 снежня на старонцы віртуальнай тэматычнай пляцоўкі “Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” стартаваў інтэрнэт-чэлендж “Ты разам са мною за здаровы лад жыцця?”

Акрамя гэтага, педагогам сацыяльным праведзены занятак-практыкум для вучняў 8-9 класа “Міфы і рэальнасць пра ВІЧ/СНІД”, арганізавана работа відэасалона для навучэнцаў 1-9 класаў пад назвай “Правільны выбар – здаровы лад жыцця”.

З матэрыяламі тыдня “Маё здароўе у маіх руках” можна пазнаёміцца на старонках сайта ўстановы адукацыі.

Марына СЕРБІН,
педагог сацыяльны Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup