Аб набліжэнні тэрмінаў падключэння касавага абсталявання індывідуальных прадпрымальнікаў да сістэмы кантролю касавага абсталявання.
Упраўленне па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне нагадвае аб неабходнасці абавязковага падключэння індывідуальнымі прадпрымальнікамі касавага абсталявання да сістэмы кантролю касавага абсталявання (СККА) у тэрміны, устаноўленыя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 924/16 “Аб выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу” да 1 снежня 2020 года.
Звяртаем увагу індывідуальных прадпрымальнікаў, што да 1 снежня 2020 года падключыць да СККА касавае абсталяванне ўсіх жадаючых адначасова будзе немагчыма. Менавіта з гэтай мэтай РУП “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах” зацверджаны графікі падключэння. Касавае абсталяванне індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не выконваюць графік, будзе падключацца да СККА ў апошнюю чаргу па меры вызвалення спецыялістаў.
Каб пазбегнуць сітуацыі, калі індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 снежня 2020 года будуць вымушаны прыпыніць дзейнасць да моманту падключэння да сістэмы або будуць працаваць з парушэннямі патрабаванняў заканадаўства і будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, нагадваем аб неабходнасці своечасовага падключэння касавага абсталявання да СККА і захавання графікаў падключэння, а таксама аб наяўнасці магчымасці выкарыстання праграмных кас або касавых падсумоўваючых апаратаў.
Інфармацыя аб аператарах праграмных касавых сістэм, праграмных касавых сістэмах і праграмных касах размешчана на афіцыйным сайце РУП “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах”. Звесткі аб мадэлях (мадыфікацыях) касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп’ютарных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, размешчаны на афіцыйным сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Інфармацыя аб парадку падключэння да СККА размешчана на афіцыйным сайце РУП “ Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах” http://skko.by/.
Таццяна БОЙКА,
вядучы рэферэнт упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне