“У гармоніі з узростам”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Адна са шматлікіх катэгорый чытачоў Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання – пажылыя людзі.

Бібліятэкары не толькі прадастаўляюць неабходную інфармацыю, але і арганізуюць вольны час і зносіны для людзей старэйшага пакалення. Тут праводзяцца бібліяпасядзелкі, гадзіны паэтычнага настрою, вечары адпачынкаў, сямейныя святы, гадзіны народных традыцый.

На вечарыне “Мне па сэрцу маленькая радзіма, мне па сэрцу мой любімы край” гаварылася аб велічы і прыгажосці нашай Радзімы. У час бібліяпасядзелкі “У гармоніі з узростам” акцэнт рабіўся на тым, што не важна, у якім узросце чалавек, важна, каб ён быў актыўны, адкрыты, добразычлівы. Чалавек будзе шчаслівы толькі тады, калі ён жыве ў гармоніі з самім сабой і навакольным светам.

Да Дня пажылых людзей  у бібліятэцы прайшла святочная сустрэча “Днём мудрасці завецца гэты дзень”. Былі выказаны словы ўдзячнасці і павагі да людзей старэйшага пакалення, гучалі прыгожыя вершы. У аддалёных вёсках бібліятэкар правяла  акцыю, у час якой павіншавала са святам людзей сталага ўзросту кветкамі і паштоўкамі.

Актуальным з’яўляецца развіццё бібліятэчнага абслугоўвання пажылых чытачоў на даму. Бібліятэка праводзіць акцыю “Кніга – 103”,  дзе можна пазнаёміцца з навінкамі літаратуры, узяць кнігі, якія спадабаліся.

У снежні бібліятэка запрашае прыняць удзел у гадзіне народных традыцый “Льются звуки жизни, счастья и добра, озаряя мысли светом Рождества”.

Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup