Віншаванні для матуляў залатога ўзросту

Грамадства Свежыя навіны

У Дзень маці прыемны сюрпрыз чакаў не толькі маладых матуль Дзятлаўшчыны, але і мамаў залатога ўзросту.

Ім дарылі свята загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання наельніцтва Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк і спецыяліст па сацыяльнай рабоце Алена Якаўчык. Ад імя сацыяльнай службы і раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа святочныя паштоўкі ручной работы, якія падрыхтавалі да свята валанцёры Чырвонага Крыжа пад кіраўніцтвам Ліліі Коласавай, у Дзень маці атрымалі 14 жанчын мудрага ўзросту, яшчэ 28 прымалі вершаваныя віншаванні па тэлефоне.

Сустрэчы з матулямі залатога ўзросту праходзілі на свежым паветры з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі. Спецыялісты наведваліся на іх адрасы і запрашалі выйсці навуліцу. Аднак гэта не перашкаджала цёплым віншаванням і добраму настрою.

Адметнай была сустрэча з жыхаркай райцэнтра Аленай Паўлаўнай Болтак, у якой дзень нараджэння прыпадае якраз на 14 кастрычніка, таму жанчына прымала двайныя віншаванні. Найлепшыя пажаданні да Дня маці прагучалі і для яе сябороўкі Тамары Іосіфаўны Карэнка, якая сустрэлася з былой калегай, каб яе павіншавць.

Галіна Касцюк зазначае, што людзі мудрага ўзросту чакаюць падобных сустрэч і ўважлівых адносінаў да сябе, таму спецыялісты аддзялення стараюцца выкарыстаць любую магчымасць, каб пажылыя дзятлаўчане не адчувалі сябе адзінокімі.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup