На планёрцы ў старшыні райвыканкама. Добраўпарадкаванне. Дапамога людзям. Рэалізацыя праектаў

Важнае Улада

21 верасня адбылася чарговая аператыўная нарада ў старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага.

Справаздачы аб праведзенай рабоце зрабілі і падзяліліся планамі на бягучы тыдзень намеснікі старшыні і начальнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, кіраўнікі службаў і арганізацый раёна.

Са справаздачамі на планёрку ў сувязі з недастатковай працай па рэалізацыі малака былі запрошаны кіраўнікі гаспадарак КСУП “Жукоўшчына” і КСУП “Дварэц-Агра”.

На нарадзе былі актуалізаваны пытанні ходу асенне-палявых работ у сельгаспрадпрыемствах раёна, у тым ліку ўборкі бульбы, цукровых буракоў, яблык, сяўбы збожжавых культур. У чарговы раз уздымалася пытанне выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі.

Андрэй Садоўскі зрабіў акцэнт на аказанні неабходнай дапамогі людзям сталага ўзросту па забеспячэнні іх сельскагаспадарчай прадукцыяй і іншымі відамі дапамогі да Дня пажылых людзей. Спыніўся на вывучэнні пытання па ўнясенні прапановаў па рэалізацыі праектаў інвестыцыйнай дзейнасці. Унёс прапанову арганізаваць правядзенне акцыі па пасадцы дрэваў у горадзе Дзятлаве і гарадскім пасёлку Казлоўшчына з прыцягненнем моладзі і насельніцтва. Звярнуў увагу кіраўнікоў на своечасовую выплату заработнай платы.

Таксама на нарадзе былі разгледжаны пытанні рамонту дарог, добраўпарадкавання гарадскога пасёлкаКазлоўшчына, будаўніцтва станцый абезжалезвання вады ў аграгарадку Раклевічы, гарадскім пасёлку Наваельня і іншыя.

Наталля КАЛОДКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup