Палявыя работы ў Жукоўшчыне

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У КСУП “Жукоўшчына” вядуцца работы па ўборцы бульбы, лёну, кукурузы і цыбулі.

Азімы рапс ужо пасеяны, рыхтуецца глеба пад сяўбу азімых зерневых культур: ячменя, жыта, трыцiкале. У бліжэйшыя дні плануецца збор яблыкаў у садзе гаспадаркі.

Дырэктар КСУП “Жукоўшчына” Аляксандр Кугейка больш падрабязна спыніўся на кожнай з культур:

– З 26 жніўня пачалася ўборка бульбы,  пад яе адводзілася 80 гектараў. Другі хлеб дапамагаюць збіраць новаяльнянскія і гезгалаўскія паляводы. Да працы далучылася і Гезгалаўская сярэдняя школа. Лён прэсуецца ў рулоны і адпраўляецца на Дварэцкі льнозавод. Актыўна вядзецца ўборка кукурузы на сілас. Агульная плошча пад азімы рапс склала 220 гектараў, а азімых зерневых культур плануецца пасеяць усяго 750 гектараў.

Варта адзначыць, што многія людзі не засталіся ў баку і прыйшлі дапамагчы гаспадарцы.

Сваімі ўражаннямі ад працы на ўборцы цыбулі падзяліўся Ігар Нікіпорчык, які працуе ў Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі:

– Я вельмі рады, што прымаю ўдзел у палявых работах. Побач са мной знаходзяцца дружалюбныя і працавітыя людзі. Разам мы робім сапраўды карысную і важную справу для гаспадаркі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup