Дапамажыце адшукаць чалавека

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта і аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама адшукваюць жыхара вёскі Погіры (вул. Дварчаніна, 98) Максіма Вячаслававіча Юча, 1992 года нараджэння, які прапаў без вестак.

17 жніўня 2020 года ён пайшоў з дома, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не вядома.

Яго прыкметы: на выгляд 28-30 гадоў, рост каля 175 сантыметраў, хударлявага целаскладу, валасы кароткія цёмна-русыя, вочы карыя, нос прамы, памер абутку 42-46.

Быў апрануты ў штаны і масцерку цёмнага колеру, красоўкі з белай падэшвай.

Асаблівыя прыкметы: пакутуе ад псіхічнага захворвання, мова незразумелая, на прадплеччах абедзвюх рук – татуіроўкі ў выглядзе кітайскіх іерогліфаў.

Праваахоўнікі просяць людзей, якім што-небудзь вядома аб месцазнаходжанні і лёсе Максіма Вячаслававіча Юча, паведаміць у раённы аддзел Следчага камітэту па нумары 8-01563-6-46-26 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па нумары 102.