Яркія моманты летняга адпачынку

Важнае Грамадства

Летняя пара – гэта час адкрыццяў і даследаванняў, новых уражанняў і знаёмстваў.

Адным з яркіх і запамінальных момантаў у летнім аздараўленчым лагеры “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы стала сустрэча з прадстаўнікамі РАНС.

У час правядзення цыкла мерапрыемстваў “Х-фактар” дзеці замацавалі веды па бяспечных паводзінах з агнём, аказанні першай дапамогі, узнавілі ў памяці нумары тэлефонаў службы бяспекі. Таксама ўспомнілі пра акцыю “Канікулы без дыму і агню!”. Але самым цікавым для дзяцей аказаўся майстар-клас, арганізаваны супрацоўнікамі РАНС: хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі прымераць спецадзенне выратавальнікаў, пазнаёміцца з рознымі прыстасаваннямі. А колькі радасці было ў вачах дзяцей, калі ім дазволілі самастойна патушыць “пажар”!

Такія сустрэчы прыносяць шмат карысці і радасці, застаюцца ў памяці дзяцей надоўга.

Алена Якаўчык,
дырэктар лагера “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup