Якая адказнасць за хатні гвалт?

Важнае Здарэнні і бяспека

За такія віды правапарушэнняў беларускае заканадаўства прадугледжвае не толькі адміністрацыйную, але і крымінальную адказнасць.

У рамках Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях на сямейнага дэбашыра можа быць складзены пратакол і потым накладзены штраф або адміністрацыйны арышт.

Да крымінальнай адказнасці сямейны скандаліст можа быць прыцягнуты па некалькіх прычынах, абазначаных у артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Па-першае, за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое выклікала кароткачасовае расстройства здароўя або нязначную ўстойлівую страту працаздольнасці. У гэтым выпадку пацярпелы мае права звярнуцца ў суд для ўзбуджэння крымінальнай справы прыватнага абвінавачання.

Па-другое, за катаванне. Гэта наўмыснае прычыненне працяглаага болю або пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты, або сістэматычнага нанясення яму пабояў.

Па-трэцяе, за пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці агульнанебяспечным спосабам, калі ў пацярпелага меліся падставы баяцца ажыццяўлення падобных дзеянняў. У двух апошніх выпадках таксама неабходна звярнуцца ў органы ўнутраных спраў.

Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga