Наталля Ліцкевіч:
“Мы з сям’ёй заўжды ўдзельнічаем у выбарах, як і ўсе неабыякавыя да лёсу сваёй краіны грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Але ж кліча лета! Так хочацца бавіць вольны час са сваёй сям’ёй. На гэтыя выхадныя мы запланавалі паездку ў Гродна, каб паказаць дачушцы горад, адпачыць і набыць рэчы да школы. Мы ўжо зрабілі свой выбар, і цяпер можам спакойна адпачываць”.
Іван Кашко:
“Дзень выбараў Прэзідэнта Беларусі – знакавая падзея для кожнага грамадзяніна. Акрамя таго, 9 жніўня – гэта свята, калі на кожным з выбарчых участкаў працуе буфет і ладзіцца святочны канцэрт. А, як вядома, ствараць свята для жыхароў раёна – гэта наша праца. Я ўжо прагаласаваў датэрмінова, бо буду працаваць у нядзелю. У дзень галасавання разам з мабільнай канцэртнай групай мы наведаем выбарчыя ўчасткі ў Хвінявічах, Вензаўцы, Раклевічах і Жукоўшчыне”.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup