Валерый Макарчык, старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў:
– У сваім звароце да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт вызначыў важнейшыя накірункі развіцця нашай дзяржавы і шляхі дасягнення пастаўленых мэтаў на наступныя пяць гадоў ва ўсіх сферах жыцця. Мы ўсе разам павінны захаваць сацыяльную накіраванасць нашай дзяржавы, таму што гэта, у першую чаргу, дазваляе забяспечыць дабрабыт простага чалавека – чалавека працы.
Я лічу, што мы жывём у цудоўнай краіне, дзе для кожнага створаны ўсе ўмовы для асабістага росту і самарэалізацыі, асабліва для нашай моладзі, таму што яна – наша будучыня. Кожны мае роўныя правы, а ўжо як скарыстацца імі і як будаваць сваё жыццё, вырашае сам. Але не будзем забываць, што для рэалізацыі сваіх мэтаў трэба сумленна працаваць.
У нас створаны магчымасці, каб атрымліваць выдатную, на мой погляд, адукацыю, як бясплатную, так і платную, і нават не адну, мець пастаяннае месца працы. У кожнага грамадзяніна нашай краіны ёсць магчымасць рэалізоўваць сябе як на працы, так і ў грамадскім жыцці, правесці адпачынак з сям’ёй у сваёй прыгожай і бяспечнай краіне.
Яшчэ раз адзначу, што галоўнае – было б для гэтага жаданне і, вядома, імкненне добрасумленна выконваць сваю работу.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup