Не хадзіце, дзеці, пад правадамі гуляць

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У час летніх канікулаў у дзяцей шмат вольнага часу.

Часта яны застаюцца без нагляду дарослых і могуць стаць ахвярамі няшчасных выпадкаў пры неасцярожным абыходжанні з электрычным токам.

Электрычная энергія адносіцца да крыніцаў павышанай небяспекі, таму неабходна памятаць правілы абыходжання з электрычным токам. Нельга:

— браць у рукі правады паветраных ліній электраперадачы, якія вісяць або абарваныя, і падыходзіць да іх бліжэй чым на 8-10 метраў;

— узлазіць на апоры паветраных ліній электраперадачы, разбіваць ізалятары, гуляць пад правадамі, запускаць паблізу іх паветраных змеяў;

— заходзіць на тэрыторыі і ў памяшканні трансфарматарных падстанцый, адчыняць электрычныя размеркавальныя шчыты і пульты;

— карыстацца пераноснымі электрычнымі бытавымі прыборамі на вуліцы, у сырых памяшканнях і з токаправодзячай падлогай;

— лавіць рыбу вудачкай з берага вадаёма і ў самім вадаёме, калі побач праходзіць паветраная лінія электраперадачы.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
інспектар Дзятлаўскай энергагазінспекцыі