Паляванне на бакаса

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 11 ліпеня па 8 жніўня дазваляецца паляванне на бакаса.

Паляванне дазволена ў светлы час сутак, ружэйным спосабам з падыходу толькі з паляўнічымі сабакамі. Дазволеныя прылады палявання — гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў з дробам; паляўнічыя сабакі: выжлы, спаніэлі, рэтрыверы. Да здабычы дазволены жывёліны любога полу і ўзросту. Акрамя таго, паляваць на бакаса можна і безружэйным спосабам. У такім выпадку дазволена выкарыстоўваць лоўчых птушак.

Максім ЛАГУТА,
намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup