Падтрымка медыкам заўсёды дарэчы

Важнае Грамадства

Семсот бахілаў і сто медыцынскіх капялюшыкаў перадала ў Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Гэтыя сродкі абароны прыйшлі ў чарговай партыі дапамогі ад Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”.

Як зазначыў галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух, падтрымка медыкам заўсёды дарэчы, бо сродкі абароны не ляжаць на паліцах, а актыўна выкарыстоўваюцца медперсаналам установы, які працуе ў актыўным рэжыме, каб не даць распаўсюдзіцца захворванню і адначасова аказваць якасную медыцынскую дапамогу жыхарам раёна.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup