У чытальнай зале Дзятлаўскай раённай бібліятэкі да 100 год утварэння БССР адбылося гістарычнае падарожжа на тэму “Беларусь – падарожжа праз гады”
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 7-8 класаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Вольга Бойка паведаміла дзецям, што у 2019 годзе наша краіна адзначыць стогадовы юбілей з дня ўтварэння БССР, пазнаёміла з гісторыяй узнікнення савецкай рэспублікі, якую неабходна ўсім помніць, таму што і сёння мы карыстаемся спадчынай БССР. Дзеці з задавальненнем азнаёміліся з выставай, прынялі ўдзел у віктарыне “З чаго пачынаецца Радзіма?”.