У дашкольных навучальных установах Дзятлаўшчыны адбыліся выпускныя ранішнікі (+відэа)

Важнае Грамадства

Мерапрыемствы прайшлі ў больш сціслым фармаце, чым летась, але не згубілі сваёй важнасці для іх удзельнікаў.

У апошнія дні вясны маленькія дашкольнікі кранальна развіталіся са сваімі мамамі-выхавальніцамі, атрымалі граматы за поспехі, першыя перамогі ў дашкольных конкурсах і станцавалі выпускны вальс у святочных строях. Завяршыўся першы важны этап у жыцці дзяцей. Дзякуючы цікавым, неабыякавым, добрым і клапатлівым педагогам, яны даведаліся шмат новага пра навакольны свет, развілі свае ўменні і таленты, навучыліся быць самастойнымі і разважлівымі. Ужо ў верасні дзеці прыменяць увесь гэты скарб у першым класе школы.

Наперадзе — тры месяцы летніх канікулаў, у час якіх дашкольнікі могуць заставацца дома або прадоўжыць наведванне дзіцячага садка.

Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup