Адзначаўся рост крадзяжоў

Важнае Здарэнні і бяспека

На Дзятлаўшчыне ў студзені-красавіку 2020 года адзначалася істотнае павелічэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў.

Асаблівую трывогу выклікаў рост крадзяжоў, у тым ліку з жылля грамадзян. Усяго было зарэгістравана 34 крадзяжы, у тым ліку 19 – з дамоў і кватэр.

Аналіз паказаў, што найбольшая колькасць крадзяжоў была ўчынена шляхам свабоднага доступу або шляхам пранікнення ў будынак, што сведчыць аб неналежных адносінах гаспадароў да захаванасці сваёй маёмасці.

У час аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі АУС Дзятлаўскага райвыканкама затрымалі раней неаднаразова судзімага за маёмасныя злачынствы жыхара Баранавічаў, які цяпер знаходзіцца пад вартай. Злачынца пранікаў у дамы дзятлаўчан пераважна праз дзверы, якія адмыкаў ключом, неабачліва пакінутым гаспадаром “ва ўмоўным месцы”.

Для ўдасканалення мераў прафілактыкі і раскрыцця злачынстваў у сакавіку была праведзена аператыўная нарада, прыняты неабходныя рашэнні. У выніку ўжо ў красавіку ўдалося палепшыць становішча: быў зарэгістраваны толькі адзін крадзеж.

Варта таксама адзначыць, што ў студзені-красавіку 2020 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна не дапушчана цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносінаў, не зарэгістравана забойстваў, згвалтаванняў, разбояў, вымагальніцтваў.

Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup