Абмен па нявыгадным курсе

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Практычна кожны сёння ведае самыя хадавыя схемы тэлефоннага махлярства, аб якіх насельніцтва пастаянна папярэджваюць супрацоўнікі праваахоўных органаў і прадстаўнікі ўлады.

Разам з тым, не страчвае актуальнасці праблема махлярства, што называецца, з дастаўкай на дом, калі зламыснікі ашукваюць вяскоўцаў дома ў іх саміх.

Так, у чэрвені ахвярамі такіх “спецыялістаў” стала жыхарка вёскі Жыхі нашага раёна. Асобы цыганскай нацыянальнасці зайшлі ў адзін з дамоў, прадставіліся работнікамі пошты і прапанавалі памяняць буйныя грашовыя сродкі на больш дробныя. Калі пажылая жанчына дастала са схованкі кашалёк з грашыма, махлярка вырвала прадмет у яе з рук і збегла. Грабеж раскрыты па гарачых слядах, злачынцы былі затрыманы ў Салігорску.

На жаль, такія выпадкі – нярэдкая з’ява. Асаблівай небяспецы падвяргаюцца пажылыя асобы з-за сваёй даверлівасці і адзіноты. Пераканаўча просім дарослых дзяцей нагадаць бацькам, як сябе паводзіць з незнаёмцамі, запішыце для іх на паперы нумары ключавых службаў раёна і свае кантакты.

Руслан ЛАЎРЭНЦЬЕЎ,
часова выконваючы абавязкі начальніка ААПП

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga