У рамках раённых акцый “Дарога да абеліска”, “Ніхто не забыты і нішто не забыта”, “Ганарымся, памятаем, шануем…”, прымеркаваных да 75-годдзю Вялікай Перамогі, у Таркачоўскім дзіцячым садзе-пачатковай школе прайшлі працоўныя дэсанты “Чысты парк” і “Абеліск”.
Работнікі і вучні ўстановы адукацыі сумесна з бацькамі і аднавяскоўцамі навялі парадак у мясцовым парку. Тут знаходзіцца помнік землякам, якія загінулі ў гады ваеннага ліхалецця. Падтрыманне помніка ў парадку і чысціні – наш агульны клопат і абавязак. На прыкладзе дарослых вучацца дзеці. Так эстафета памяці перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Святлана ЧАЙКА,
настаўніца пачатковых класаў Таркачоўкага дзіцячага сада-пачатковай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup