Члены прэзідыума Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў на чале са старшынёй Валерыем Макарчыкам і актыў аб’яднання прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку.
25 красавіка яны працавалі на абеліску Славы ў Дзятлаве. Прапалолі клумбы, падмялі дарожкі, пачысцілі плітку, падграблі траву, сабралі смецце.
Дзякуючы намаганням прафсаюзных актывістаў, абеліск Славы падрыхтаваны да святочных мерапрыемстваў.
Ірына СТЫРНІК
Фота Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup