У рамках рэспубліканскай акцыі “#Беларусьпомнит” і рэспубліканскага суботніка, прымеркаванага да Года малой радзімы і 75-годдзя Вялікай Перамогі, каля ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна была высаджана памятная юбілейная алея маладых туяў.
Як зазначыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, рашэнне закласці алею да 75-годдзя Вялікай Перамогі і тым самым увекавечыць памяць васьмі ваенных камісараў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ў розныя гады ўзначальвалі ваенны камісарыят нашага раёна, было прынята на агульным сходзе асабовага саставу.
– На памяць аб кожным з іх пасадзілі па дрэўцу, – патлумачыў Генадзь Суравец. – Побач усталявалі шыльду з надпісам: “Алея памяці ў гонар Дзятлаўскіх раённых ваенных камісараў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, у год 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”. Пазней плануем усталяваць тут яшчэ і камень. Саджаць туі выйшаў калектыў нашай установы. А напрыканцы ўсе разам сфатаграфаваліся з хэштэгам “#Беларусьпомнит”.
Аддаючы даніну памяці, пералічу пайменна ваенных камісараў, у гонар якіх мы заклалі юбілейную алею. Гэта капітан Іван Панамароў, які ўзначаліў ваенкамат пасля вызвалення Дзятлаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з 12 ліпеня 1944 па 1946 год; падпалкоўнік Мікалай Шчалкоў – быў ваенкамам у 1946-1951 гадах; гвардыі падпалкоўнік Рыгор Тарасаў – 1951-1953 гады; падпалкоўнік Лявонцій Палішчук – 1953-1955 гады; падпалкоўнік Ілья Калеснікаў – 1955-1958 гады; падпалкоўнік Андрэй Чукін – 1958-1961 гады; падпалкоўнік Віктар Старасценка – 1961-1962 гады; падпалкоўнік Яўген Кульменеў – 1965-1974 гады.
Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ