Таццяна Умоўская: “Мы павінны быць моцнымі”

Важнае Грамадства

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Сніткаўскай выбарчай акрузе № 23, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Новаяльнянскай сярэдняй школы Таццяна Умоўская правяла сустрэчу з працоўным калектывам установы адукацыі.

Таццяна Аляксандраўна расказала пра ролю і месца УНС у абноўленай палітычнай сістэме дзяржавы. На ўсенародным форуме значная частка выступлення Прэзідэнта была прысвечана дасягненням Беларусі. Дэпутат падкрэсліла, што сёння наша краіна сапраўды можа ганарыцца поспехамі ва ўсіх напрамках ад эканомікі да сацыяльнай сферы.

Яна абмеркавала з калектывам Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну Рэспублікі Беларусь, патлумачыла, у чым сутнасць гэтых асноватворных для бяспекі краіны дакументаў. Ваенная дактрына носіць выключна абарончы характар, а нацыянальная бяспека складаецца не толькі з ваеннай і палітычнай бяспекі, гэта яшчэ і захаванне гістарычнай памяці, культурнай спадчыны і іншыя напрамкі. Прынятыя на УНС стратэгічныя дакументы адлюстроўваюць сучасныя рэаліі.

– Мы павінны быць моцнымі, каб захаваць мір у сваёй краіне, традыцыі, духоўны стрыжань, – падсумавала Таццяна Умоўская.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: