Пытанне да натарыуса: ці можна ажыццявіць здзелку з незарэгістраваным гаражом?
Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Любоў Аўсіевіч:
– Правам распараджацца нерухомай маёмасцю (у гэтым выпадку – гаражом) валодае ўласнік. Права ўласнасці на нерухомую маёмасць узнікае з моманту рэгістрацыі такой маёмасці і правоў на яе ў тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.
Адсюль і выснова: для ажыццяўлення любой здзелкі з гаражом (індывідуальным ці які знаходзіцца ў гаражна-будаўнічым спажывецкім кааператыве) дзяржаўная рэгістрацыя неабходна. Для адчужэння індывідуальнага гаража патрабуецца таксама дзяржаўная рэгістрацыя зямельнага ўчастка, на якім ён знаходзіцца.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup