… у інтэрнатах. У час першага этапу рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі з жыхарамі інтэрнатаў Дзятлаўскага раёна прафілактычныя гутаркі і нагадалі, як неабходна дзейнічаць пры паступленні сігнала “Увага ўсім!”.
Ратаўнікі звярнулі ўвагу грамадзян на асноўныя прычыны трагедый і спосабы іх недапушчэння. У час гутаркі начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык нагадаў пра мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач!”. Працягнулася сустрэча інтэлектуальнымі гульнямі “Сакрэт бяспекі”, “Пажар на пліце” і відэафільмам “Энцыклапедыя бяспекі. Пажар у кватэры”.
… у магазіне. Рэспубліканская акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” прайшла і ў магазіне “Родны кут”.
Для наведвальнікаў былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі: “Экстраная дапамога”, “Пажар на пліце”, “Бяспечная эвакуацыя”, “Эвакуацыйныя знакі”, на якіх кожны жадаючы мог праверыць свае веды па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.
Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup