Чалавек, якія чытае — чалавек паспяховы

Важнае Культура і адпачынак

Вось ужо на працягу 77 гадоў сем дзён у канцы сакавіка называюць Тыднем дзіцячай кнігі, або Кніжкінымі імянінамі.

І па гэты дзень нязменнымі ўдзельнікамі свята застаюцца Кніга, Чытач, Пісьменнік і Бібліятэка. У гэты час бібліятэкі сустракаюць яркімі мерапрыемствамі сваіх чытачоў, якія па-сапраўднаму сябруюць з кнігай.

Тыдзень дзіцячай кнігі нарадзіўся ў 1943 годзе – у час Вялікай Айчыннай вайны – па прапанове выдатнага пісьменніка Льва Касіля, які і адкрыў першы Тыдзень у Маскве. А пачалося ўсё так…

“Кніга – наш сябар, без яе, як без рук” і “Хто шмат чытае, той шмат ведае” гаворыць народная мудрасць. Тыдзень кнігі – свята ўсіх дзяцей, якія чытаюць свята дзяцінства. Традыцыйна ў канцы сакавіка  ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе праходзіць Тыдзень кнігі. Дэвізам Тыдня сталі словы: “Чалавек, які чытае, – чалавек паспяховы”.

У пачатку Тыдня прайшла завочная віктарына “Герояў кніжная сям’я” для навучэнцаў V-VII класаў. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, рашалі цяжкія і смешныя задачы. Вучні ўсіх класаў паказалі добрыя веды літаратурных твораў як беларускіх, так і рускіх аўтараў. Пераможцай стала каманда навучэнцаў VI класа, якая атрымала грамату і салодкія прызы.

Для навучэнцаў VIII-XI класаў была арганізавана кніжная выстава “Беларусь – мая Радзіма”. Бібліятэкар М. Цілігузава прапанавала навучэнцам літаратуру аб гістарычных падзеях у нашай краіне, кнігі, якія апавядаюць пра сучасную Беларусь. Асабліва зацікавіліся вучні літаратурай аб турыстычных рэгіёнах Беларусі, аб святах народнага беларускага календара.

Вучні І-ІІІ класаў прынялі ўдзел у гульні “Мы ўжо чытачы”: дзеці разгадвалі крыжаванку, адказвалі на пытанні віктарыны. Пераможцамі гульні сталі Валерыя Узун і Арына Місарэвіч, навучэнкі ІІ класа.  Асабліва пашанцавала вучням IV класа, бо яны наведалі выставу-прэзентацыю даведачнай літаратуры “Што? Дзе? Калі?”, дзе пазнаёміліся з энцыклапедыямі для дзяцей,слоўнікамі і даведнікамі, якія ёсць у фондзе бібліятэкі.

На працягу Тыдня на базе школьнай бібіліятэкі працавала дзіцячая майстэрня “З кнігай буду сябраваць”, дзе кожны жадаючы мог аказаць дапамогу “хворым” кнігам. Асабліва актыўнымі “дактарамі” былі вучні пачатковых класаў.

Тое, што дзеці любяць казкі зразумела ўсім.  Таму Тыдзень завяршыўся казачным днём: навучэнцы апынуліся ў “Клубе вясёлых і знаходлівых”. Заданні былі самымі разнастайнымі: удзельнікі разгадвалі загадкі, успаміналі чароўныя ўласцівасці казачных прадметаў, тлумачылі значэнне старадаўніх слоў, якія сустракаюцца ў казках.
Тыдзень кнігі заўсёды прыносіць радасць дзецям ад сустрэч з цікавымі кнігамі і іх героямі! І сапраўды, той, хто шмат чытае, той шмат ведае, і абавязкова будзе паспяховым чалавекам!

М.Цілігузава,
бібліятэкар Хвінявіцкага дзіцячага садза-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup