Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Стала ўжо традыцыяй святкаваць гэту дату ў сярэдняй школе №3 горада Дзятлава. Бібліятэка таксама ладзіла для чытачоў мерапрыемствы, якія пачаліся з выставы кніг на беларускай мове “Запрашаем пачытаць”. Вялікую цікавасць выклікала ў дзяцей гульня “Размаўляем па-беларуску”. Дзеці дапаўнялі прыказкі, перакладалі словы, гучалі ўрыўкі з беларускіх вершаў. Вучні прынялі ўдзел у конкурсе сачыненняў “За што я люблю родную мову і Беларусь”. Вельмі цікава было чытать іх думкі і разважанні. Каб прыцягнуць увагу да бібліятэкі і беларускай кнігі бібліятэкары правялі агляд літаратуры “Урокі роднага слова”. Таксама ладзілася віктарына “Ці ведаеце вы беларускую кнігу?”, прэзентацыя “З любоўю да роднай краіны, да роднай мовы”.
Праз усе мерапрыемствы, поўныя пяшчоты да роднай мовы, праходзіла думка, што тыдзень беларускай мовы — гэта сапраўднае свята любові да роднай мовы. Мы упэўнены, што менавіта такія святы матывуюць дзяцей любіць і паважаць, разумець і шанаваць мову сваёй Радзімы.
Людміла ГАЙДУК,
бібліятэкар СШ № 3 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup